Часовае выбыццё з пансіяната праводзіцца па пісьмовай заяве грамадзяніна або яго сваяка са згоды дырэктара і на падставе заключэння ўрача пансіяната аб магчымасці выезду на тэрмін агульнай працягласцю не больш за 3 месяцы ў каляндарным годзе.
У заяве ўказваецца прычына часовага выбыцця і дакладны адрас, па якім будзе знаходзіцца грамадзянін на працягу ўсяго тэрміну выбыцця.
На перыяд часовага выбыцця грамадзянін здымаецца з усіх відаў забеспячэння.
У выпадку выбыцця з пансіяната грамадзяніна на тэрмін звыш аднаго месяца без адлічэння (больш за 31 дзень), пансіянат пісьмова паведамляе органу, які прызначыў і (або) выплачвае пенсію аб даце выбыцця і вяртання ў пансіянат .
Выдаткі, звязаныя з паездкай у перыяд часовага выбыцця, пансіянатам не пакрываюцца.