Инструменты
Инвертировать
Монохромный
Низкая насыщенность
Высокая насыщенность
Темный контраст
Легкий контраст
Выделить ссылки
Выделить заголовки
Чтение экрана
Режим чтения
Масштабирование
Размер шрифта
Высота линии
Межбуквенное расстояние

225021, г.п.Дамачава, вул.Леніна, 6, Брэсцкі р-н, 8(0162), факс 96-12-60

рэжым працы з пн-пт 8:00-17:00 абедзенны перапынак 13:00-14:00

      

Дзяржаўны лад Беларусі

 

Асновы дзяржаўнага ладу Беларусі замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.

Рэспубліка Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.

 

Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку.

 

Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

 

Дэмакратычныя асновы беларускай дзяржаўнасці гарантуюць разнастайнасць палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў.

 

У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца прынцып вяршэнства права. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёй актаў заканадаўства.

 

Беларусь - прэзідэнцкая рэспубліка.

Кіраўнік дзяржавы - Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

 

Узаемадзеянне ўладаў

Асноўны прынцып рэалізацыі дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь - прынцып падзелу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу. Сутнасць гэтага прынцыпу ў тым, каб улада не была сканцэнтравана ў руках нейкага аднаго дзяржаўнага органа, а была падзелена паміж органамі трох галін улады. Указаныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго.

  • Заканадаўчая ўлада
  • Выканаўчая ўлада
  • Судовая ўлада

Ключавая роля ў дзяржаўным механізме адводзіцца Кіраўніку дзяржавы. Не ўваходзячы ні ў адну з галін улады, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь надзяляецца неабходнымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі, якія даюць магчымасць яму забяспечваць узаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады паміж сабой і дакладнае ажыццяўленне імі сваіх функцый. Такая мадэль надае ўстойлівасць і стабільнасць дзяржаўнаму механізму, перашкаджае ўзнікненню супрацьстаяння паміж галінамі ўлады.

 

Узаемадзейнічаючы з заканадаўчай уладай, Прэзідэнт мае права заканадаўчай ініцыятывы, упаўнаважаны на падпісанне або адхіленне законаў. На аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Прэзідэнт мае права выдаваць заканадаўчыя акты - указы. Указы Прэзідэнта абавязковыя на ўсёй тэрыторыі Беларусі і не павінны супярэчыць законам.

 

Прэзідэнт уплывае на фарміраванне і дзейнасць выканаўчай улады. З папярэдняй згоды Палаты прадстаўнікоў ён прызначае на пасаду Прэм'ер-міністра. Прэзідэнт вызначае структуру Урада Рэспублікі Беларусь, назначае на пасаду і вызваляе ад пасады намеснікаў Прэм'ер-міністра, міністраў і іншых членаў Урада, прымае рашэнне аб адстаўцы Урада або яго членаў, мае права старшынстваваць на пасяджэннях Урада Рэспублікі Беларусь і адмяняць акты Урада. Рашэнні, якія прымаюцца Прэзідэнтам, абавязковыя для выканання Урадам.

 

Надзяленне Кіраўніка дзяржавы адпаведнымі паўнамоцтвамі адначасова азначае і ўскладанне на яго абавязку, які не можа быць ускладзены ні на адзін іншы орган, - выступаць гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

Прэзідэнт увасабляе адзінства народа, гарантуе рэалізацыю асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

 

Прэзідэнт прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай бяспецы і тэрытарыяльнай.

Друкаваць

Дзяржаўная ўстанова «Дамачэўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»

Адрас: 225021, г.п.Дамачава, вул. Леніна, д.6, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць.
Тэл/факс: 8 (0162) 96 12 39, 8 (0162) 96 12 60
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Дырэктар: Ясінскі Анатоль Зігмундавіч
Час прыёму па асабістых пытаннях: панядзелак з 9.00 да 11.00, апошняя пятніца месяца з 17.00 да 20.00
Наведванне сваякамі здзяйсняецца: з 8.00 да 20.00 штодня